Амбасадары краін ЕС сустрэліся з прадстаўнікамі царквы "Новае жыццё"

Амбасадары краін Еўрасаюза сочаць за сітуацыяй вакол мінскай царквы "Новае жыццё" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі. 25 жніўня ў амбасадзе Францыі адбылася сустрэча прадстаўнікоў абшчыны і дыпламатаў. Дыпламаты атрымалі ліст ад сталічных уладаў, у якім выкладзена афіцыйная пазіцыя на праблему вакол царквы. Цяпер жа яны пазнаёміліся з пазіцыяй вернікаў. Паводле слоў пастыра царквы і япіскапа аб'яднання Вячаслава Ганчарэнкі, сустрэча з дыпламатамі сведчыць аб імкненні краін Еўрасаюза абараняць дэмакратычныя каштоўнасці, у тым ліку права на свабоднае веравызнанне, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што грамадзянская справа паміж царквой і сталічнымі ўладамі па пытанні зносу будынка, дзе збіраюцца вернікі, вялася з 2005 года. Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама, за будынак царква мусіла атрымаць 37,5 млн рублёў. Днямі вернікі ў чарговы раз адмовіліся перадаць будынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі