“Амбасовішча” ўпершыню выйдзе за межы рэзідэнцыі амерыканскага пасла

Фестываль “Амбасовішча” упершыню выйдзе за межы рэзідэнцыі амерыканскага пасла. Гурт The Gifted Children, адмыслова запрошаны для ўдзелу ў міні-фестывалі, дасць канцэрт у мінскім Rock House Cafе і пагутарыць з прыхільнікамі на адмыслова арганізаванай сустрэчы.

The Gifted Children граюць музыку на стыку поп-рока і гранжа. Акрамя таго, музыкі адмовіліся ад стандартнай куплетна-прыпеўнай формы кампазіцыі, а працягласць іх песень не большая за 2 хвіліны.

Канцэрт гурта адбудзецца 23 чэрвеня ў 21:00 у Rock House Cafе, а каб трапіць на сустрэчу 25 чэрвеня, трэба падаць заяўку з указаннем імя, прозвішча і тэлефона на адрас [email protected]

Па інфармацыі xlam.of.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі