Амбудсмен і прэзідэнт

Омбудсмен и президент. Лукашенко обещал ввести эту должность еще в 2001 году

Лукашэнка зноў сказаў, што ён найлепшы амбудсмен, хоць абяцаў увесці гэтую пасаду яшчэ ў 2001 годзе.

Перадвыбарная праграма-2001 кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі "Разам за моцную і квітнеючую Беларусь":

"У краіне будзе створаны інстытут упаўнаважанага па правах чалавека".

 

Лукашэнка на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў, 22 мая 2015 года:

"Нас часта папракаюць, і мяне: у нас няма змагара галоўнага за правы чалавека. Амбудсмен ці як яго там завуць. Я ім заўсёды казаў: галоўным амбудсменам у Беларусі, змагаром за правы чалавека павінен быць прэзідэнт. Ніякія іншыя кіраўнікі нейкіх структур ніколі не вырашаць гэтую праблему".

 

Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 17 лістапада 2016 года:

"Мяне папракалі там... Якія правы чалавека? Галоўны амбудсмен (мацюкальнае гэтае слова) — гэта прэзідэнт. Я нікому ніколі не дазволю несправядліва рабіць з чалавекам".

 

Лукашэнка на цырымоніі прывядзення да прысягі суддзі Канстытуцыйнага суда, 2 лютага 2017 года:

"У нас хоць і няма такой непасрэднай пасады (амбудсмен), я заўсёды кажу: толькі тады будуць выконвацца правы чалавека — права на годнае жыццё, на працу, адукацыю, ахову здароўя, атрыманне інфармацыі, свабоду СМІ, свабоду слова — калі галоўным інспектарам па выкананні правоў чалавека будзе прэзідэнт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі