Амерыканец выйграў у латарэю 39 мільёнаў долараў

Жыхар Каліфорніі, які працуе на трох працах, выйграў у латарэю 39 мільёнаў долараў, перадае АР.

49-гадовы Клайд Перслі ўдзельнічаў у латарэі цягам некалькіх гадоў, перш чым выйграў джэк-пот. Па словах шчасліўчыка, перш за ўсё ён звозіць жонку на Гаваі і найме дарадчыка па фінансавых пытаннях.

Каб забяспечваць жонку і чатырохгадовую дачку, Перслі даводзілася працаваць аператарам аўтаматаў на мясцовай цукерачнай фабрыцы, кіраваць лімузінам і падзарабляць у рэстаране.

Ці застанецца ён на працы, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі