Амерыканскія навукоўцы вылекавалі пацукоў ад алкагалізму з дапамогай лазеру
Амерыканскія навукоўцы вылекавалі пацукоў ад алкагольнай залежнасці. Як перадае Бі-Бі-Сі, супрацоўнікі Інстытута Скрыпс у Каліфорніі навучыліся прыцэльна расстрэльваць з дапамогай лазера тыя клеткі мозга, што адказваюць за заганную звычку. Навукоўцы сцвярджаюць, што змаглі ўзяць пад кантроль саму матывацыю спажывання алкаголю і выключыць яе.
У мозг пацукоў уводзілася оптавалакно, а лазер блакаваў канкрэтныя нейроны, якія адказвалі не толькі за спажыванне алкаголю, але і за сіндром адмены.
Навукоўцы сцвяржаюць, што алкагалізм у людзей і ў жывёлаў развіваецца вельмі падобным чынам, а за фармаванне і падтрыманне залежнасці адказвае параўнальна невялікі кластэр нервовых клетак
Каб лазерная тэрапія стала даступнай для людзей, якія пакутуюць на алкагалізм, спатрэбяцца гады, або нават дзесяцігоддзі. Выкарыстаныя ў даследаванні тэхналогіі пакуль яшчэ не ўхваленыя для выкарыстання на людзях.