Аналітык: Знізіцца стаўка рэфінансавання — панізіцца і курс рубля
Стаўка рэфінансавання 15 траўня зноў знізіцца — да 25%, перадае Нацбанк. Гэта трэцяе зніжэнне ад пачатку года.
Нагадаем, з пачатку года стаўка рэфінансавання знізілася з 30% да 25%.
На думку аналітыка афіцыйнага партнёра “Альпары” ў Мінску Вадзіма Іосуба, зніжэнне стаўкі рэфінансавання — гэта змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі. Гэты працэс накіраваны на тое, каб крэдыты для рэальнага сектара эканомікі сталі больш таннымі.
Вадзім Іосуб: “Адваротны бок гэтага медаля — не толькі патаненне крэдытаў, але і зніжэнне ставак па рублёвых дэпазітах. А гэта азначае, што можа пачацца адток рублёвых укладаў і перавод рублёвых зберажэнняў у валютныя”.
Іосуб мяркуе, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа прывесці да павышэння попыту на валюту. А значыць, можна чакаць, што валюта падаражэе, а рубель аслабне. Аналітык лічыць, што сёлета стаўка рэфінансавання зніжаецца не апошні раз.
Хто выйгре ад зніжэння стаўкі рэфінансавання
Фота — potrebitel.by