Аналітыкі кажуць пра новае паніжэнне цэнаў на нафту

Аналітыкі кажуць пра новае паніжэнне цэнаў на нафту

Эксперты Goldman Sachs прадказваюць рэзкае зніжэнне нафтавых коштаў. Гэта звязана з тым, што аб’ём перапрацоўкі сырой нафты ў свеце цяпер блізкі да гістарычнага максімуму, а вольнага месца ў сховішчах засталося зусім няшмат. Сітуацыя ўскладняецца сціплымі тэмпамі росту попыту на нафтапрадукты (асабліва бензін) і павелічэннем іх паставак з Усходу.

“Тое, што адбываецца нагадвае падзеі 1998 і 2009 гадоў, калі сховішчы нафтапрадуктаў перапоўнены і цэны на сырую нафту рэзка ўпалі”, — цытуюе экспертаў газета New York Times.

У справаздачы Goldman Sachs падкрэсліваецца, што аб’ёмы сусветнай здабычы нафты ў цяперашні час моцна перавышаюць сусветнай попыт на яе. І раўнавага наўрад ці будзе дасягнута ў 2016 годзе.

Фота: atn.ua

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі