Анатоль Лябедзька агітуе беспартыйных грамадзянаў вылучацца ў выбаркамы

Анатоль Лябедзька заклікаў жыхароў Брэста актыўна вылучацца ва ўчастковыя  выбаркамы на выбары прэзідэнта, паведамляе БелаПАН. Такую заяву лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі зрабіў учора ў Брэсце ў часе пікету за кандыдата на прэзідэнта Яраслава Раманчука, які праходзіў ля цэнтральнага рынка гораду. Спадар Лябедзька лічыць, што вельмі важна, каб ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўвайшло як мага болей ня толькі прадстаўнікоў палітычных партыяў, але і беспартыйных. Палітык узгадаў мінулыя прэзідэнцкія выбары. Тады ад апазіцыйных партыяў у выбаркамы трапіў толькі адзін чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі