Анатоль Шумчанка: Зараз спрабуем вырашыць праблему праз Маскву

“Актыўна вядзем перапіску з Масквой. З Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Пакуль мяне не было, там усё актыўна рухалася. Хочам праз Маскву вырашыць сваё пытанне. Працуем у двух накірунках беларускім і расійскім”, гаворыць Шумчанка ў каментары Еўрарадыё.

Ён таксама нагадаў пра запланаваны на 15 ліпеня марш прадпрымальнікаў. Арганізатары ўжо падалі заяўку, аднак Мінгарвыканкам пакуль не даў афіцыйнага адказу. Прадпрымальнікі хочуць прайсці па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.

Нагадаем, што лідар прадпрымальнікаў быў затрыманы 27 чэрвеня, калі прадпрымальнікі па ўсёй краіне зладзілі забастоўку пратэста супраць патрабаванняў тэхнічнага рэгламента Мытнага саюзу. Згодна з імі, прадпрымальнікі абавязаныя мець сертыфікат якасці на ўсю вопратку і абутак, якімі гандлююць. Пасля затрымання на Шумчанку склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі і асудзілі на пяць сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі