Андрэй Ажароўскі: Рэкамендую ўсім Астравецкі ізалятар!
У першым пасля зняволення інтэрв’ю расійскі фізік Андрэй Ажароўскі, асуджаны на 7 сутак арышту падчас грамадскіх слуханняў па пытаннях будоўлі АЭС у Астраўцы, распавядае пра акалічнасці затрымання, суседзяў па камеры і антыядзерны супраціў
— Як вам спадабалася нагода, з якой вы атрымалі 7 сутак арышту?
Андрэй Ажароўскі: “Прыдумаць, што эксперт, які адмыслова прыехаў з іншай краіны на слуханні, які выдаткаваў час на падрыхтоўку матэрыялаў для слуханняў, будзе ладзіць нейкае хуліганства... Як мне напісалі ў пастанове суда, я зняважліва размаўляў з удзельнікам аргкамітэта... Усё, што тут адбылося, называецца правакацыяй”.
— Але навошта было ўладам ісці на міжнародны скандал?
Андрэй Ажароўскі: “Я думаю, што за мэту яны мелі перашкодзіць мне агучыць на слуханнях нязручныя для іх факты. Мабыць, вы ведаеце, што мы з калегамі здолелі дакументальна пацвердзіць, што ў ацэнцы ўздзеяння атамнай станцыі ў 1000 разоў у адным месцы, а ў іншым — у 300 разоў паменшаныя магчымыя аварыйныя выкіды. Праз гэта паменшаны ўплыў, паменшаная зона ўздзеяння. А гэта падман!”
— Як вам сядзелася ў Астраўцы?
Андрэй Ажароўскі: “А вы прыязджайце ў Астравец, я вам рэкамендую! Ізалятар новы, і я лічу, што беларускія ўлады вельмі слушна зрабілі, калі пабудавалі спачатку добрую ўтульную турму, а пасля пачалі прасоўваць праект будаўніцтва АЭС. Ізалятар чысты, гэта важна. Адно што — халодны, час ад часу пар ішоў з рота. Але зараз нідзе не ацяпляюць, тут скардзіцца складана.
Мае сябры здолелі перадаць мне спальны мех, іначай бы я з вамі размаўляць не здолеў — я б зараз хрыпеў і кашляў”.
— Вас пасадзілі ў “адзіночку”?
Андрэй Ажароўскі: “Камера была на двух чалавек. Падобная да купэ цягніка, павялічанага ў два разы. Ложкі адзін над адным. Чыста, не прыніжальна. Прыбіральня і халодная вада ў камеры. Са мной сядзеў мясцовы селянін. Яго завуць Пеця. Ён быў пакараны зняволеннем на 10 сутак за кіраванне аўтамабілем нападпітку”.
— Што Пётр мяркуе наконт будаўніцтва АЭС у Астраўцы?
Андрэй Ажароўскі: “Ну што ён мяркуе? Людзям патрэбная інфармацыя! Я распавёў яму пра асноўныя праблемы. Чалавек здзівіўся: “А чаму над атамнай станцыяй будуць трубу будаваць, калі там нічога не паляць?” Давялося патлумачыць, што праз яе будуць выкідвацца радыёнукліды, і гэта не вельмі карысна.
Чалавек шкадуе: рыба тут, кажа, грыбы... Ён жыве тут, у яго карова. А малако — гэта адзін з прадуктаў, якасць якіх найперш церпіць да ўздзеяння атамнай станцыі”.
— Так, малако ўзгадваецца нават у кожнай справаздачы па ўздзеянні АЭС на навакольнае асяроддзе...
Андрэй Ажароўскі: “Малако, мёд... Вось параіў гэтаму чалавеку на выпадак, калі раптам гэтую станцыю дабудуюць (у чым я сумняюся, бо я думаю, што ёсць шмат перашкодаў на шляху рэалізацыі гэтага праекта, у першую чаргу — эканамічных), што лісічкі — гэта грыбы, якія менш назапашваюць радыяцыю, махавікі — больш. Што на мёд увогуле давядзецца забыцца, бо мёд нават у адносна чыстых месцах накоплівае радыёнукліды.
Размаўлялі пра жыццё з ім. Цяжкае жыццё ў чалавека, ён працуе. Яму гэтая атамная станцыя... Хаця вось абвясцілі ж сёння, што будзе расці кошт электраэнэргіі ў тым ліку і праз тое, што трэба інвеставаь у будаўніцтва АЭС. Вось што цікавіць людзей”.
— Праз тое, што вас затрымалі ў Астраўцы, вы прапусцілі канферэнцыю ў Стакгольме, прысвечаную супрацьдзеянню атамнай энергетыцы?
Андрэй Ажароўскі: “Сёння ў 8 раніцы павінен быў вылецець самалёт з Шарамеццева, але вылецеў без мяне. Канферэнцыя па праблеме ядзерных адкідаў — гэта адна з самых ключавых праблем. Але я ўсё роўна паспрабую туды патрапіць: мы здолелі памяняць квіток, я заўтра палячу з Мінска. І даклад мой заўтра ў другой палове дня, так што я паспрабую паспець.
Калі атамная індустрыя — гэта міжнародны спрут, дык і супраціў яна мае міжнародны. Гэта якраз канферэнцыя няўрадавых арганізацый — супраціўнікаў атамнай энергетыкі”.
— Вядома, што вы працуеце настаўнікам фізікі ў адной са школ у Падмаскоўі. Як гэта суадносіцца з адукацыяй фізіка-ядзершчыка?
Андрэй Ажароўскі: “Асноўнае маё месца працы — гэта група “Экаабарона!”. Я вяду там праекты. Але ёсць і дадатковыя крыніцы прыбытку. А ў школу я трапіў таму, што ў гэтую школу ходзяць мае дзеці. Мяне папрасілі аднойчы ў якасці “суботніка” дапамагчы, бо склалася такая сітуацыя гады з чатыры таму, калі не было там настаўніка фізікі. І выпускнікі праз гэта маглі папросту не атрымаць дакументаў пра сярэднюю адукацыю.
І я ўцягнуўся. Усё роўна дачку з раніцы ў школу весці. Я застаюся на пару ўрокаў, і мяне гэта не напружвае. Але гэта не маё асноўнае месца работы”.
— У “Экаабароны!” шмат працы?
Андрэй Ажароўскі: “Праца ў “Экаабароне!” нераўнамерная. Часам ёсць больш праектаў і больш магчымасцяў для фінансавання — тады я больш надаю ўвагі антыядзернай дзейнасці. А калі і так вось, як зараз, даводзіцца ўсё рабіць за свае грошы. Хаця да Мінска з Масквы нядорага ехаць.
Дарэчы, я вельмі рады, што вы чытаеце “Крытыку...”. Мы столькі сілаў паклалі на яе. І не толькі я. Там жа вялікі аўтарскі калектыў!”
— Давялося чытаць таксама заўвагі расійскіх эколагаў да Ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе АЭС у Вісагінасе...
Андрэй Ажароўскі: “Дарэчы, па Літве: там грамадскія арганізацыі аспрэчылі вынікі грамадскіх слуханняў у судзе. Да жаль, у судзе першай інстанцыі прайгралі (яны звярнуліся ў суд Вільнюса). Але сэнс у тым, што людзі паўсюль змагаюцца супраць атамнай энергетыкі.
І тое, што тут у Астраўцы прайшлі слуханні, і ўлады сцвярджаюць, што быў поўны “адабрямс” — гэта не бяда. Я ўпэўнены, што ёсць шанец спыніць гэтую заразу. Беларусь і так адпакутавала — навошта гэта яшчэ раз”.
Фота: сайт "Антиядерная кампания Беларуси"
Чытайце таксама:
Ці дакладна падлічаныя наступствы катастрофы на Астравецкай АЭС?
Літва падрыхтавала каля 40 заўвагаў да беларускай справаздачы па АЭС
Як праходзілі грамадскія слуханні па ўздзеянні АЭС?
Самыя праблемныя месцы з афіцыйнай Справаздачы аб уздзеянні беларускай АЭС