Андрэй Скабелка ўладкоўваецца на працу ў ніжагародскае "Тарпеда"
30 траўня ў экс-настаўніка хакейнай зборнай Беларусі скончыўся кантракт. Федэрацыя хакея вырашыла не працягваць яго.
У ніжагародскім хакейным клубе Скабелка стане памочнікам Петэрыса Скудры, паведамляе "Прессбол".
Пра новае месца працы спецыяліста паведаміў генеральны дырэктар ніжагародскай каманды Андрэй Асіпенка ў відэаканферэнцыі на афіцыйным канале "Тарпеда".
Месца галоўнага трэнера беларускай зборнай пакуль застаецца вакантным. Федэрацыя хакею трэці дзень вядзе перамовы з канадскім спецыялістам Гленам Хэнланам.
Андрэй Скабелка: Ад “ганьбы” да “малайцоў” адзін кро