Анісім адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, Караткевіч — не

Намеснік старшыні "Таварыства беларускай мовы" Алена Анісім (на здымку зверху) адмовілася вылучацца кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Я разумею, што перамагчы ў сённяшніх умовах нельга. Мы можам шкадаваць аб страчаных амбіцыях, але павінны рэальна глядзець праўдзе ў вочы", — сказала Анісім, якая заявіла аб магчымым удзеле ў выбарчай кампаніі яшчэ ў жніўні мінулага года.

Нагадаем, учора Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка. У сераду Цэнтравыбаркам пачне рэгістраваць ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў.

“Мы займаемся сваімі справамі”: Як апазіцыя адрэагавала на дату выбараў

Палітык Уладзімір Някляеў прапанаваў усім апазіцыйным кандыдатам зняцца з выбараў на карысць палітвязня Мікалая Статкевіча. Прадстаўніца кааліцыі "Народны рэферэндум" Таццяна Караткевіч гэтую прапанову не падтрымала. 30 чэрвеня яна аб`явіла аб пачатку сваёй перадвыбарнай кампаніі. Актывісты яе штаба маюць намер сабраць 120 тысяч подпісаў.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі