Анісім: Побач з дэпутацкім значком павешу бел-чырвона-белы

Анісім: Побач з дэпутацкім значком павешу бел-чырвона-белы

Алена Анісім кажа, што ёсць розніца: прызначылі ці прапусцілі ў Палату прадстаўнікоў. Калі ўлады "прызначаюць", то чалавек можа нічога не рабіць, і зусім іншае, калі "прапускаюць". У жывым эфіры Еўрарадыё намеснік старшыні ТБМ, якая стала дэпутатам, заявіла, што мела значную падтрымку выбаршчыкаў.

"Калі за табой будзе 60-70% выбаршчыкаў, у інтарэсах любой улады прапусціць", — кажа Анісім і сцвярджае, што якраз за ёй была такая сіла і яна "дазволіла прайсці ў парламент". "Усё было зроблена ў адпаведнасці з законам і сумленнем", — адзначыла дэпутат.

Паводле слоў Алены Анісім, яна збіраецца ініцыяваць закон аб падтрымцы беларускай мовы. Таксама яна будзе спрабаваць закрыць тыя праблемы, "якія былі абазначаныя падчас сустрэчы з выбаршчыкамі". Дэпутат падкрэсліла, што яна не менш кампетэнтная, чым любы іншы яе калега.

Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук пацікавіўся ў Анісім, ці будзе яна насіць "чырвона-зялёны значок" дэпутата Палаты прадстаўнікоў? Яна адказала, што калі дадуць афіцыйны значок, то пакуль не замовіць адмысловы бел-чырвона-белы, павесіць звычайны значок з нацыянальнымі колерамі (бел-чырвона-белы) побач з дэпутацкім.

Хто такія Алена Анісім і Ганна Канапацкая?

Алена Анісім: Разумнай уладзе заўсёды патрэбныя разумныя людзі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі