Апазіцыянеру Паўлу Вінаградаву пагражае ўжо 17-я "адсідка"

Вінаградава павезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе ён правёў ноч. А сёння яго будуць судзіць, верагодна, за парушэнне нагляду, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, папярэдні раз Павел Вінаградаў выйшаў на волю 4 верасня пасля адбыцця 10-суткавага адміністрацыйнага арышту. Яго абвінавацілі ў "нецэнзурнай лаянцы". Напярэдадні актывіст абвясціў аб паспяхова праведзенай акцыі “Змены” — у Мінску на вуліцах вывесілі каля 100 бел-чырвона-белых сцягоў. На сённяшні дзень на рахунку Вінаградава ўжо 16-ць “адсідак” з 2007 года і 14-ць — з 2012-га.

Павел Вінаградаў на здымку злева. Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі