Apple раскрыла беларускім спецслужбам дадзеныя аднаго акаўнта

Apple раскрыла беларускім спецслужбам дадзеныя аднаго акаўнта

Амерыканская кампанія Apple атрымала ад беларускіх спецслужбаў два запыты і прадаставіла неабходную інфармацыю. Адзначаецца, што былі раскрытыя дадзеныя пра адно прыстасаванне і адзін уліковы запіс. Звесткі, якія атрымалі ў Мінску, "не звязаныя з кантэнтам". Партал tut.by нагадвае, што падобны зварот беларускіх сілавікоў амерыканскай кампаніяй быў задаволены і ў 2016 годзе, а вось у 2013-м была адмова.

Інфармацыя пра задаволеныя запыты беларускіх спецслужбаў змяшчае "справаздача аб празрыстасці"  Apple за другую палову 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі