Аптэкі ў Беларусі будуць працаваць без выхадных і, магчыма, па начах
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло рашэнне, што аптэкі павінны працаваць максімальна працяглы час у сувязі з вялікім патокам наведвальнікаў.
"Прапануем да 5 лістапада арганізаваць працу аптэк усіх форм уласнасці па максімальна працягнутым рэжыме працоўнага дня, без выхадных, пры гэтым разгледзець магчымасць працы аптэк у начны час", — гаворыцца ў лісце міністра аховы здароўя Васіля Жарко.
Адзначаецца, што кіраўнікам аптэчных сетак неабходна прыняць вычарпальныя меры па бесперабойнай наяўнасці сродкаў для прафілактыкі і лячэння рэспіраторных інфекцый, а таксама масак і тэрмометраў, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.