Апублікавана пацверджанне знішчэння старажытнага храма ў Пальміры

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый апублікавала здымкі Пальміры, зробленыя са спадарожніка. На іх відаць, што 2000-гадовы храм Бэла знішчаны.

Нагадаем, Пальміра — старажытны горад у Сірыі. Тэрарысты з "Ісламскай дзяржавы" ўзялі яго пад кантроль у траўні 2015-га. Адразу ж яны пачалі знішчаць асобныя старажытныя помнікі архітэктуры і мастацтва. Храм бога Бэла быў узарваны 30 жніўня. Яшчэ раней тэрарысты знішчылі ў Пальміры храм Баал-Шамін (гл. здымкі ніжэй, пасля фота са спадарожніка).


Фота з ЖЖ і theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі