Апублікаваны абноўлены рэйтынг тэнісістак
У панядзелак ён з'явіўся на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе амерыканка Серэна Уільямс з 12260 ачкамі, у беларускі Вікторыі Азаранкі 9480 балаў, у расіянкі Марыі Шарапавай — 7641 ачко.
Беларуска Вольга Гаварцова апусцілася на два радкі і займае 89-е месца ў рэйтынгу, у яе 751 ачко.
У чэмпіёнскай гонцы лідары тыя ж — Серэна Уільямс (11040 балаў), Вікторыя Азаранка (7671) і Марыя Шарапава (5891).
На здымку: Вікторыя Азаранка рыхтуецца да паядынка на турніры ў Пекіне. Фота — instagram.com