Арастовіч будзе балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах
Аляксей Арастовіч
Былы пазаштатны дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч будзе балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта ён заявіў у сераду. Арастовіч ужо пачаў публікаваць у сацсетках тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы. Ён крытычна ставіцца да палітыкі ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, лічыць, што наспелі змены.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне павінны адбыцца вясной 2024 года. Цяпер ідзе дыскусія аб неабходнасці іх правядзення ва ўмовах ваеннага становішча.
У кастрычніку стала вядома, што ва Украіне на Арастовіча распачалі крымінальную справу. Сам ён знаходзіцца за мяжой, выехаў для ўдзелу ў "міжнародных мерапрыемствах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.