Ва Украіне распачалі крымінальную справу на Арастовіча

Аляксей Арастовіч

Аляксей Арастовіч / unian.net

Ва Украіне распачалі крымінальную справу на Аляксея Арастовіча, былога пазаштатнага дарадцу кіраўніка Офіса прэзідэнта. Ён нібыта на закрытых семінарах называў жанчын "істотамі, якіх хочацца душыць". Скаргу на Арастовіча напісала дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Інна Саўсун. Яна атрымала адказ з паліцыі, які і апублікавала. Справу перадалі ў Кіеўскую гарадскую пракуратуру.

Офіс прэзідэнта Украіны прыняў адстаўку Аляксея Арастовіча ў студзені 2023-га. Перад тым у жывым эфіры ён зрабіў неправераную заяву пра жылы дом у Дняпры, у які пацэліла расійская ракета. Арастовіч сказаў, быццам гэтую ракету збілі сілы ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. Улады Украіны афіцыйна абверглі гэтую заяву і падкрэслілі, што ракету не збілі, яна сама трапіла ў жылы дом. Аляксей Арастовіч публічна папрасіў прабачэння за памылку, спаслаўшыся на стомленасць.

Ва Украіне распачалі крымінальную справу на Арастовіча

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі