Магілёўскі суд прызнаў сацсеткі Арастовіча "экстрэмісцкімі"
У Беларусі сацсеткі дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча прызналі "экстрэмісцкімі". Адпаведнае рашэнне прыняў 27 ліпеня суд у Магілёве.
"Экстрэмісцкімі" названыя канал Аляксея Арастовіча ў Youtube, ягоныя старонкі ў Фэйсбуку, Інстаграме і Тэлеграме.
Дарэчы, сёння ў Арастовіча дзень народзінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.