Арганізатараў панк-канцэрту ў Гродне аштрафавалі на 25 мільёнаў рублёў

Арганізатараў панк-канцэрту ў Гродне аштрафавалі на 25 мільёнаў рублёў

Гродзенскі суд прысудзіў штраф у 25 мільёнаў рублёў арганізатарам канцэрту лідара гурта Deviation Стаса Пачобута, паведамляе сайт tuzin.fm.

Напрыканцы красавіка Пачобут даў канцэрт у бары "Андэграўнд", але імпрэза прайшла без узгаднення з аддзелам ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкаму. Дарэчы, сам канцэрт не абышоўся без скандалу: уладальніца кавярні вырвала ў спевака мікрафон і выключыла святло ў зале, бо ёй не спадабалася песня "Твой бацька — фашыст".

Па словах Пачобута. суд адбыўся без удзелу арганізатара канцэрту, бо яму нават не прынеслі позву.

Канцэрт стаўся адным з рэдкіх выступаў на радзіме лідара панк-гурта Deviation, які шэсць гадоў таму пераехаў у Расію, у Санкт-Пецярбург. Там Стас Пачобут працягвае пісаць песні, і летась ён нават прэзентаваў акустычны альбом "ТуняяДЗец".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі