Арганізатары Be2gether раяць браць з сабой затычкі для вушэй

Арганізатары фестываля Be2gether раяць браць з сабой паболей грошай і затычкі для вушэй.
Грошы і сапраўды будуць патрэбныя. Калі не улічваць кошт білета на сам фестываль і выдаткаў на дарогу, трэба мець як мінімум 140 літаў (каля 150 тысяч рублёў) на 3 дні на харчаванне і каб заплаціць за кэмпінг. Ежа і напоі будуць прадавацца на тэрыторыі фестывалю.
Каб прыпаркваць машыну, давядзецца заплаціць яшчэ 20 літаў.

Таксама пажадана мець з сабой гумовыя боты, дажджавікі і затычкі для вушэй. Апошня спатрэбяцца для таго, каб можна было хвілінку паспаць цягам бясконцых шумных канцэртаў.

Нельга прывозіць на фестываль ежу, напоі, прафесійныя фотаапараты, парасоны і жывёл.

Падрабязны спіс таго, што можна і чаго нельга і іншыя карысныя заўвагі арганізатараў:

Выдаткі на фестывалі:

Кэмпінг (уключаючы месца для намёта, туалеты, душы, рукамыйнікі) — 15 літаў (з чалавека)
Паркоўка для машыны - 20 літаў (з машыны)
Харчаванне — каля 15 літаў на адзін прыём ежы (хаця усё залежыць ад вашага апетыту).

Што трэба браць на фэст:

Грошы (гл. вышэй).
Дакументы — пашпарт, страхоўку, правы, квіткі.
Намёт і спальнік — арэнды сёлета не будзе!
Затычкі для вушэй — каб вы маглі паспаць у любы момант, бо канцэрты будуць ісці да позняй ночы.
Сродкі асабістай гігіены.
Мабільны тэлефон і зараднае да яго.
Лекі —- калі прымаеце стала або ў вас бывае алергія.
Простую адзежу — на цёплае надвор'е і на выпадак дажджу/халоднай ночы.
Просты абутак і гумовыя боты на выпадак дажджу.
Галоўны прынцып — не бярыце з сабой нічога, што будзе шкада страціць.

Што нельга браць на фэст:

Ежу і напоі — будуць месцы, каб купіць.
Парасоны — замест іх бярыце порхаўкі.
Любую аўдыёапаратуру, акрамя асабістых плэераў.
Прафесійную фота і відэаапаратуру (калі толькі вы не акрэдытаваны журналіст).
Вялікія торбы, сцягі з доўгім дрэўкам.
Жывёл.

Графік працы:

Уваход на тэрыторыю фестывалю адчыняецца 12 чэрвеня (пятніца) у 15 гадзін.
Тэрыторыю трэба пакінуць 14 чэрвеня (нядзеля) не пазней за 16 гадзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі