Арганізатары Дня Волі "ўклаліся" ў 720 тысяч рублёў

Заяўнікі акцыі 25 сакавіка, кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч далі прэс-канфэрэнцыю па выніках святкавання Дня Волі.  Яны паведамілі, што бюджэт мітынгу склаў 720 тысяч рублёў. Грошы былі патрачаныя на сціплую інфармацыйную прадукцыю і на арэнду гукаўзмацняльнай апаратуры.

Намеснік старышні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначыў, што быў уражаны самаарганізацыяй, якую прадэманстравалі ўдзельнікі акцыі. Ён быў задаволены тым, што ўдзельнікі прынеслі з сабой сцягі, плакаты і расцяжкі.

Разам з тым старышыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі скрытыкаваў учорашнюю заяву лідэра Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, які назваў апазіцыю маргінальнай. Баршчэўскі заявіў, што на вулічныя акцыі выходзяць лепшыя прадстаўнікі народу, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі