Арганізатары "Вудстока" запусцілі сацыяльную сетку

Арганізатары знакамітага музычнага фестывалю "Вудсток" запусцілі сацыяльную сетку, на базе сайта woodstock.com. Першыя карыстальнікі зарэгістраваліся ў сетцы 1 чэрвеня.

Сацыяльная сетка "Вудсток" працуе па прынцыпе іншых падобных камунікатыўных старонак. На старонцы можна стварыць свой профіль, загружаць туды фотаздымкі, пакідаць каментары і камунікаваць у рэжыме онлайн.

Маладыя гурты і артысты могуць зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы для таго, каб дзяліцца сваёй музыкай з наведвальнікамі.

Адкрыццё новага рэсурсу стане адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 40-гадовага юбілею "Вудстока".

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі