Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"

Архіепіскап Стэфан злева каля ўзброенага байца, у цэнтры — Іван Крупко і Мікалай Карпянкоў / gp.by
Архіепіскап Стэфан злева каля ўзброенага байца, у цэнтры — Іван Крупко і Мікалай Карпянкоў / gp.by

Намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў інспектаваў створанае ў Гомелі спецпадраздзяленне "Буран". Прысутнічаў не толькі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, але і прадстаўнік Праваслаўнай Царквы — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Яму там вельмі спадабалася. Фотарэпартаж з'явіўся на сайце газеты "Гомельская праўда".

"Буран", як і іншыя новыя спецпадраздзяленні, створаны для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі", "масавымі беспарадкамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да магчымага вяртання з Украіны беларускіх добраахвотнікаў.

Прадстаўнікі БПЦ актыўна наведваюць і вайскова-патрыятычныя клубы ўнутраных войскаў, у якіх прапагандысты апрацоўваюць моладзь.

Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"
gp.by
Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"
Архіепіскап Стэфан разам з Карпянковым "інспектаваў" падраздзяленне "Буран"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі