“Арсенал” — БАТЭ — 6:0 (фота, відэа)

“Арсенал” — БАТЭ — 6:0 (фота, відэа)

БАТЭ развітаўся з футбольнай Лігай Еўропы разгромным паражэннем у Лондане ад “Арсенала” — 0:6. Гульня праходзіла з татальнай перавагай гаспадароў поля, якія выставілі не самы моцны склад. Ужо ў першым тайме стала зразумела, што ніякіх сенсацый не будзе і вынік матчу ў Бялградзе “Црвена Звезда” — “Кёльн” заўзятараў барысаўчан перастаў цікавіць. Толькі ў другім тайме ў БАТЭ атрымалася правесці некалькі атак. Першы ўдар у створ яны нанеслі на... 68-й хвіліне. Забіць не ўдалося, але зноў прапусцілі і лік стаў хакейным.

Склад БАТЭ быў наступны: Шчарбіцкі, Рыас, Палякоў, Мілунавіч, М. Валадзько, Бярозкін, Драгун, Гардзяйчук, Іваніч (Яблонскі, 76), Стасевіч (Туомінен, 69), Радзівонаў (капітан; Сігневіч, 56). Галы на рахунку Дэбюшы (11-я хвіліна), Уолката (37-я), Уілшара (43-я), Палякова (51-я, аўтагол), Жыру (64-я, з пенальці), Эльнені (74).

Нагадаем, на “Барысаў-Арэне” “Арсенал” выйграў у БАТЭ з лікам 4:2. Беларуская каманда заняла ў сваёй групе апошняе месца, у яе засталося 5 ачкоў. “Арсенал” набраў 13, “Црвена Звезда”, якая выйграла ў “Кёльна” (1:0) — 9, у нямецкай каманды засталося 6 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі