Арсенал з агнястрэльнай і халоднай зброі знайшлі ў доме жыхара Магілёўшчыны

Арсенал з агнястрэльнай і халоднай зброі знайшлі ў доме жыхара Магілёўшчыны

Некалькі дзясяткаў адзінк зброі — халоднай і агнястрэльнай — знайшлі міліцыянты дома ў жыхара Касцюковіцкага раёна Магілёўшчыны. Пра гэта паведаміў тэлеканал "Беларусь 1".

Па словах міліцыянтаў, якія перадае tut.by, мужчына захоўваў як наразную, так і гладкаствольную агнястрэльную зброю. Халоднай зброі ў яго выявілі больш за 60 прадметаў. У прыватнасці, гэта два вайсковыя штык-нажы да аўтамата Калашнікава, адзін нож да армейскай штурмавой вінтоўкі і яшчэ пяць — да агнястрэльнай зброі часоў Другой сусветнай вайны. Акрамя таго, ён захоўваў мячы, шаблі (у тым ліку японскія "катаны"), паляўнічыя нажы, прыборы начнога бачання, біноклі ды іншыя прадметы.

Мужчыну ўзялі пад варту, на яго пачалі крымінальную справу. Прадметы накіраваныя на экспертызу.

За апошні час гэта не першая буйная знаходка зброі. У верасні міліцыянты знайшлі вялікі арсенал у 48-гадовага начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната. Мужчына захоўваў кулямёт, 5 аўтаматаў, 10 вінтовак, 10 пісталетаў, 28 гранат, 265 выбуховых прылад, каля 2 кг выбуховых рэчываў і каля 10 тысяч патронаў рознага калібру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі