На фэсце "Тутака" напалі на Аляксандра Азарава
Аляксандр Азараў
На фэсце "Тутака", які прайшоў на Беласточчыне ў мінулыя выходныя, на кіраўніка ByPol Аляксандра Азарава напалі і стукнулі яго. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках.
У каментары Еўрарадыё Азараў так пракаментаваў гэты інцыдэнт:
"На жаль, некаторыя беларусы дагэтуль вераць фэйкам, створаным спецслужбамі Лукашэнкі для дыскрэдытацыі асоб, якія змагаюцца з рэжымам. Падставай да інцыдэнту паслужыў фэйкавы рапарт, напісаны нібыта мною ў дачыненні да ўдзельнікаў "Белага легіёну" на правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, які распаўсюджваецца агентамі ўплыву рэжыму ў дэмакратычнай супольнасці.
<…>
Я паважаю ўдзельнікаў руху "Белы легіён", цаню іх унёсак у барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, гэты інцыдэнт не змяніў маё стаўленне да гэтай арганізацыі".
Былых актывістаў "Белага Легіёна" арыштавалі ўвесну 2017 года. У дзяржСМІ паведамлялася, быццам у іх знайшлі зброю. Аднак пасля некалькіх месяцаў пад вартай усіх фігурантаў справы выпусцілі, не выставіўшы нікому абвінавачанняў. А ў лістападзе 2017-га справу ўвогуле закрылі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.