Спынена крымінальная справа “Белага легіёна”

Спынена крымінальная справа “Белага легіёна”

Спынена крымінальная справа “Белага легіёна” ("справа патрыётаў"). Пра гэта ў чацвер падчас візіту ў Магілёўскую вобласць заявіў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, адбылося гэта яшчэ 27 лістапада.

“Мы лічым, у гэтай справе пастаўлена кропка, кажа Наскевіч. — Крымінальная справа накіраваная ў пракуратуру для вывучэння і ацэнкі прынятага рашэння. А ўсе фігуранты па справе ў цяперашні час пачалі азнаямленне з пастановай аб спыненні і з матэрыяламі справы”.

Як вядома, пра затрыманне “дзясяткаў баевікоў” 21 сакавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка. Але фактычна затрыманні пачаліся пасля яго заявы. За кратамі апынуліся 35 чалавек. Іх спачатку абвінавачвалі ў "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў". Маладафронтаўцаў праз некалькі тыдняў вызвалілі, а былых сябраў арганізацыі "Белы легіён" (20 чалавек) пачалі абвінавачваць у “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання”. У дзяржаўных СМІ з’явіліся сюжэты пра “склад арматуры” ў лесе, пра “смяротнікаў”, "выбуховыя прыстасаванні" і "лагеры баевікоў". Аднак, як высветлілася, гэта была выключна прапаганда, якая не грунтавалася на фактах. Да канца чэрвеня ўсе фігуранты справы былі вызвалены. А да канца восені справу закрылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі