Арт-Сядзіба ў чацвер ладзіць абмен беларускімі кнігамі

21 лютага ў Дзень роднай мовы Арт-Сядзіба ладзіць акцыю “Пакінь кнігу на беларускай мове ў грамадскім транспарце”. Як кажа кіраўнік Арт-Сядзібы Павел Белавус, па задумцы мусіць адбыцца сапраўдны кнігазварот.


Павел Белавус: “Мы хацелі б, каб людзі, якія зранку едуць на працу, на вучобу, па іншых справах, захапілі з сабой кнігу на беларускай мове і гэтую кнігу пакінулі ці ў трамваі, ці ў метро, ці ў іншым відзе транспарту, у залежнасці ад горада. Каб яны пакінулі кнігу, а хтосьці яе заўважыў, забраў. І такім чынам у адзін дзень правесці такі беларускі кнігаабмен”.


Павел просіць, каб усе, хто ўбачыць кнігі ў транспарце, па магчымасці фатаграфавалі іх і дасылалі фота і свае ўражанні ў адмысловы альбом суполкі Арт-Сядзіба Вконтакте , у фэйсбук і т.д.

Фота: www.yapuchkov.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі