Арына Сабаленка апусцілася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу WTA
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнародавала абноўлены рэйтынг. Найлепшая з беларусак Арына Сабаленка апусцілася ў ім на два месцы і цяпер займае 13-е месца.
У першай дзясятцы рэйтынгу зменаў не адбылося. Яго па-ранейшаму займае румынка Сімона Халеп. Таксама ў тройку лідараў уваходзяць немка Ангеліка Кербер і прадстаўніца Даніі Каралін Вазняцкі.
У першай сотні тэнісістак свету нашу краіну прадстаўляюць Аляксандра Сасновіч (30-е месца) і Вікторыя Азаранка (51).