Арына Сабаленка не выйшла ў фінал US Open
Арына Сабаленка не выйшла ў фінал US Open. У паўфінальным паядынку беларуская тэнісістка саступіла ў трох сэтах 19-гадовай Лэйле Фернандэс з Канады — 6:7, 6:4, 4:6 (Сабаленка — 2-я ракетка свету, яе саперніца — 73-я). Іх сустрэча працягвалася дзве з паловай гадзіны.
Для Сабаленка патрапленне ў паўфінал — найлепшы вынік выступленняў на адкрытым чэмпіянаце ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.