Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір без гледачоў

Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір без гледачоў

7 траўня ў мінскім Палацы тэніса завяршыўся турнір Belarus Insurance Cup.

У фінале жаночых спаборніцтваў 11-я ракетка свету Арына Сабаленка выйграла ў Аляксандры Сасновіч (119-е месца ў рэйтынгу WTA) — 4:1, 0:4, 4:3. 

Як перадае БЕЛТА, у мужчынскім турніры перамог Іван Лютарэвіч. Ён абыграў капітана зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса Дзмітрыя Жырмонта — 3:4, 4:0, 4:3.

Паведамляецца, што турнір праходзіў з захаваннем максімальных мер бяспекі, каб засцерагчыся ад каранавіруснай інфекцыі. Матчы былі скарочаныя, праходзілі без гледачоў. Усе спартоўцы прайшлі пільны медыцынскі агляд, на корце прысутнічаў толькі адзін суддзя. Акрамя таго, напрыканцы сустрэчаў тэнісісты абышліся без звыклых поціскаў рукі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі