Арына Сабаленка згуляе ў выніковым турніры WTA

Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка / Reuters

Беларуская спартсменка Арына Сабаленка упершыню ў сваёй кар'еры згуляе на выніковым турніры Сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA). Спаборніцтвы стартуюць у Гвадалахары (Мексіка) 8 лістапада.

Пакуль вядомыя імёны толькі трох удзельніц турніра з васьмі, паведамляе championat.com. Акрамя Сабаленкі на турнір кваліфікаваліся чэмпіёнка Уімблдона-2021 Эшлі Барці з Аўстраліі і чэмпіёнка "Ралан Гарос"-2021 Барбара Крэйчыкава з Чэхіі. Сабаленка, нагадаем, цяпер займае другое месца ў рэйтынгу WTA.

Летась WTA Finals адмянілі з-за пандэміі каранавіруса, а ў 2019 годзе выніковы турнір выйграла Эшлі Барці. У фінальным матчы яна абгуляла прадстаўніцу Украіны Эліну Світоліну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі