Арыштаваны былы кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Мінска

Пасевіна падазраюць у злачынствах, прадугледжаных ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі ) і ч.2 арт.427 КК (службовы падлог), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Устаноўлена, што ён, займаючы раней пасаду дырэктара ААТ “Строммаш”, з мэтай стварэння бачнасці паспяховай працы узначаленага ім таварыства ў 2011 годзе даваў указанні падначаленым складаць фіктыўныя дакументы па аперацыях з прадукцыяй. У выніку быў нанесены ўрон у выглядзе залішне налічаных заработнай платы, прэмій, падатку на дададзены кошт на суму больш за 48 млн. рублёў.

Акрамя таго, Пасевін, будучы кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мiнска, у пачатку 2013 года на службовым аўтамабілі здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку гэтага ДТЗ аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Расходы на рамонт машыны склалі больш за 14 млн. рублёў. Усё гэта аплаціла прадпрыемства.

Крымінальная справа ўжо накіраваная ў Следчы камітэт і ўзята Генеральнай пракуратурай на кантроль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі