Арыштаваны падазраваны ў нападзе на вайскоўцаў пад Парыжам
Арыштаваны падазраваны ў нападзе на вайскоўцаў у прыгарадзе Парыжу Левалуа-Перэ. Каля 8-й гадзіны раніцы мужчына на аўтамабілі наехаў на групу вайскоўцаў, якія выйшлі з казармы (зламыснік пэўны час чакаў, легкавік быў прыпаркаваны). Пацярпелі 6 салдат, у дваіх з іх сур’ёзныя раненні, але пагрозы жыццю няма. Зламыснік спрабаваў уцячы на BMW. Паліцэйскія дагналі аўтамабіль на шашы на поўнач ад французскай сталіцы, кіроўцу пры затрыманні паранілі (у яго пяць кулявых раненняў). Раненне атрымаў і паліцэйскі, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
Затрыманаму 37 гадоў. Па месцы яго жыхарства ў камуне Сартрувіль дэпартамента Івелін прайшлі ператрусы. Парыжскі пракурор назваў яго дзеянні “спробай забойства… звязанай з тэрарыстычным намерам”. Міністр унутраных спраў Францыі Жэрар Калон паведаміў, што мужчына дзейнічаў адзін.