Асад: На знішчэнне хімзброі Сірыі спатрэбіцца год і 1 мільярд долараў
Прэзідэнт Сірыі Башар Асад у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Fox News заявіў, што мае намер знішчыць арсеналы хімічнай зброі ў сваёй краіне.
План раззбраення Сірыі быў узгоднены Расіяй і ЗША ў выходныя, паведамляе BBC. Захад настойвае на тым, каб план быў падмацаваны рэзалюцыяй ААН, якая змяшчае магчымасць ужывання ў дачыненні Сірыі ваеннай сілы. Расія выступае супраць гэтага.
Ахвярамі канфлікту ў Сірыі, што пачаўся ўвесну 2011 года, па звестках ААН, сталі больш за 100 тысяч чалавек. Мільёны мірных жыхароў былі вымушаныя збегчы з краіны, мільёны тых, хто застаўся, жывуць без прытулку.