Асцярожнасць і ўвага! Вясновы конкурс!

9 сакавіка ў клубе Re:public пройдзе канцэрт піцерскага калектыва “Есть есть есть”. Гэта такі канцэптуальны хіп-хоп: шмат літар, сэнсаў і нюансаў. Еўрарадыё мае запрашальнік на гэты канцэрт, і гэта значыць, у цябе ёсць шанец патрапіць туды бясплатна!


Ёсць у “Есть есть есть” песня “Вясна”. Зразумець, пра што яна, даволі складана, але калі ў двух словах — там пра інстынкт самазахавання. Еўрарадыё жадае, каб доўгачаканае пацяпленне (хаця пакуль і незаўважнае) не знесла табе дах, далучаецца да музыкаў і заяўляе: "Асцярожнасць і ўвага — на зямлі ж вясна!"


Каб паўдзельнічаць у конкурсе, прыдумай актуальнае вясновае папярэджанне. Узімку падалі ледзяшы — а што ўпадзе ўвесну? Што найперш трэба берагчы пад цёплым сакавіцкім сонейкам? Якімі падводнымі камянямі небяспечныя вясновыя ручаі? 


Свае абвесткі пакідай у каментарах да гэтага артыкула да 15:00 чацвярга, 7 сакавіка. Да 16:00 усе папярэджанні разгледзяць арганізатары канцэрта "Есть есть есть" у Мінску і раскажуць, хто ж пойдзе на канцэрт за ідэю!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі