Аштрафавалі галоўнага рэдактара "Нашай нівы": "выкрыкваў лозунгі"

Аштрафавалі галоўнага рэдактара "Нашай нівы": "выкрыкваў лозунгі"

28 верасня суд Заводскага раёна Мінска прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў "незаконным масавым мерапрыемстве" галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча. Яго пакаралі штрафам — 405 рублёў. Суд паверыў, што Марціновіч удзельнічаў у мітынгу, які ў ноч з 10 на 11 жніўня праходзіў у раёне станцыі метро "Пушкінская". Насамрэч сілавікі выцягнулі яго з машыны, закінулі ў аўтазак, збілі і ноч трымалі на зямлі каля Заводскага РУУС, а пасля была турма ў Жодзіне. Агулам ён тады правёў за кратамі паўтара сутак, а пра яго месцазнаходжанне не ведалі блізкія і калегі.

Ягор Марціновіч застаецца падазраваным па крымінальнай справе аб паклёпе — за апублікаваны на сайце "Нашай нівы" артыкул пра тое, што "Дыджэя пераменаў" Улада Сакалоўскага ў ізалятары збіваў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў. Марціновічу забаранілі выезд за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі