Асуджаны жыхар Нароўлі, які не здаў экзамен ў ДАІ і "замініраваў" яе будынак
Судзілі "тэлефоннага хулігана" / mazyr.by
Асуджаны 19-гадовы жыхар Нараўлянскага раёна, які "замініраваў" будынак ДАІ. Маладога чалавека аштрафавалі на 100 базавых велічынь — на 3200 рублёў, піша @uvdgomel.
Здарэнне адбылося ў канцы ліпеня, калі невядомы патэлефанаваў у Мазырскі РАУС і паведаміў пра закладзеную бомбу. Аднак нічога небяспечнага там не знайшлі.
Высветлілася, што тэлефонным хуліганам аказаўся хлопец, які не здаў унутраны экзамен у аўташколе (бацькам жа сказаў, што здаў і засталося "пацвердзіць званне кіроўцы" ў ДАІ). Яго затрымлівалі пры падтрымцы байцоў САХР. Крымінальную справу распачалі па факце "загадзя хлуслівага паведамлення аб небяспецы". Яе разглядаў Мазырскі раённы суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.