Атлантычны камітэт раіць ЗША дапамагчы Украіне супрацьтанкавай зброяй
І падтрымкай выведкі. Камітэт распрацаваў даклад, у якім вайна ва Украіне называецца “натуральным следствам” бяздзеяння ЗША ў Еўропе.
Амерыканскім “мазгавым цэнтр” Атлантычнага Камітэта, што стварае геастратэгічныя рапарты для амерыканскага ўраду, днямі быў прадстаўлены даклад пад назвай “Трансатлантычная стратэгія адпужвання Пуціна”, паведамляе польскі канал tvn24.
На пачатку рапарта адзначаецца, што расійскі прэзідэнт з’яўляецца прамой пагрозай для інтарэсаў ЗША, а яго дзеянні разбураюць той мір, які быў наладжаны пасля часоў “халоднай вайны”. Ваенныя дзеянні ва Украіне ў рапарце называюць “натуральным следствам” таго, што Захад сваечасова не рэагаваў на палітыку Уладзіміра Пуціна.
У дакуменце адзначаецца таксама, што Еўразійскі саюз ствараўся Пуціным не для таго, каб “развіваць супрацоўніцтва ў рэгіёне, а хутчэй для таго, каб дамінаваць над суседнімі краінамі”.
“Пуцін хоча дамінаваць сярод сваіх суседзяў. Шляхам запалохвання і лімітацыі рэсурсаў ён спрабуе аднавіць адчуванне памеру Расіі. Без актыўнай пазіцыі ЗША ў Еўропе, дзякуючы Расіі можа адбыцца геапалітычны падзел кантынента”, — цытуе даклад польскі тэлеканал.
У рапарце крытыкуецца таксама цяперашняя знешняя палітыка ЗША:
"Амерыка выдаткоўвае больш рэсурсаў для канфліктаў у Іарданіі, Сірыі і для барацьбы з ліхаманкай Эбола”, чым на дапамогу Украіне. Дапамога гэтай краіне мусіць ўключаць і “ваенную падтрымку”. Наша бяздзеянне прыводзіць да эскалацыі канфлікту”.
Для паляпшэння сітуацыі ва Украіне і ўзмацненню пазіцыяў ЗША ва ўсходняй Еўропе эксперты, якія стваралі рапарт, раюць накіраваць ва Украіну супрацьтанкавую зброю і дадаткова падтрымаць выведку, перадае польскі канал.
Фота: Reuters