Атракцыёны ў Мінску спыняць працу ў наступную нядзелю
Кола агляду ў сталічным парку імя Горкага / solaris80 / pikabu.ru
Сезон працы атракцыёнаў у парках сталіцы скончыцца 26 верасня, паведамляе Мінгарвыканкам.
Пасля адключэння атракцыёны пачнуць кансерваваць. З гэтай мэтай будуць дэмантаваныя працоўныя вузлы і пасадкавыя модулі, частка прылад для забаў адправіцца на планавы рамонт.
Спісваць атракцыёны ў 2021 годзе сталічная мэрыя не будзе — усе яны працягнуць працаваць наступнай вясной.
У 4 парках забаў, якія знаходзяцца на балансе горада, налічваецца звыш 50 атракцыёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.