Атрымаць візу на "Be2gether" можна да канца тыдня
Першапачаткова
планавалася, што дакументы завершаць
прымаць 1-га чэрвеня, аднак
у сувязі з вялікім наплывам наведвальнікаў
прыём будзе падоўжаны да
5 чэрвеня ўключна. Як і
раней, для атрымання візы дастаткова
падаць квіток на фэст "Be2gether" і яго
ксеракопію, а таксама асабістае фота
ўсталяванага ўзору, медыцынскую страхоўку
і запоўненую анкету. Віза выдаецца на
тэрмін з 11-га
па 15-е чэрвеня.
Асноўныя
выступы фэсту будуць праходзіць амаль
кругласутачна з абеду 12-га
чэрвеня, а завершыцца ён днём 14-га
чэрвеня. Хэдлайнерамі
фэсту сёлета будуць Gogol Bordello (ЗША),
Clawfinger (Швецыя), Touch And Go (Вялікабрытанія),
Polarkreis 18 (Нямеччына), Roni Size (Вялікабрытанія),
Dilated Peoples (ЗША). Беларусь будуць прадстаўляць
гурты "Ляпіс Трубяцкі"
і "The Toobes". У праграме фэсту таксама
кінатэатр пад адкрытым
небам, спартыўныя гульні
і шмат чаго іншага.