Аўстралійская паліцыя кіравала сайтам з дзіцячым порна

Аўстралійская паліцыя кіравала сайтам з дзіцячым порна

Аўстралійская паліцыя цэлы год таемна кіравала адным з найбуйнейшых сайтаў з дзіцячай парнаграфіяй. Гэта была частка аперацыі па выяўленні і затрыманні педафілаў. Пра гэта даведаліся журналісты нарвежскага выдання VG, якія вялі ўласнае расследаванне дзейнасці сайта ChildsPlay — рэсурс існаваў у ананімным сегменце інтэрнэту. У студзені гэтага года журналісты высветлілі, што сайтам кіруюць супрацоўнікі паліцыі аўстралійскага штата Квінслэнд.

Як стала вядома, увосень 2016 года аўстралійская паліцыя выявіла асобу кіраўніка сайта Бенжаміна Фолкнера, якога ў той час арыштавалі ў ЗША за згвалтаванне 4-гадовай дзяўчынкі. Цяпер ён адбывае пажыццёвае пакаранне. Паліцыя здолела ўзяць сайт пад кантроль і таемна падтрымлівала яго дзейнасць такім чынам, каб наведнікі не здагадаліся пра перамены. Аўстралійскае заканадаўства дазваляе праваахоўнікам займацца такой дзейнасцю.

У верасні 2017 года сайт быў зачынены. На ім было зарэгістравана каля мільёна чалавек, колькасць актыўных карыстальнікаў складала 3-4 тысячы чалавек. Не меней за сотню з іх займаліся вытворчасцю дзіцячай парнаграфіі.

Паліцыя Квінслэнда сцвярджае, што аперацыя прывяла да завядзення крымінальных справаў у дзясятку іншых краін, а таксама дазволіла затрымаць гвалтаўнікоў і ўратаваць дзяцей, задзейнічаных у вытворчасці парнаграфіі. Дакладныя дадзеныя аб арыштах паліцыя не раскрывае, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі