Аўстралію атакавалі хакеры Інданэзіі — помсцілі за праслушку
Удзельнікі групы Anonymous Indonesia заявілі, што ўзламалі каля 200 аўстралійскіх інтэрнэт-сайтаў.
Гэта адбылося на фоне скандала вакол выкарыстання Аўстраліяй і ЗША сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у краінах Азіі для перахопу тэлефанаванняў і дадзеных.
"Скажыце свайму ўраду, каб ён спыніў усе формы праслухоўвання ў Інданэзіі — інакш мы разбурым вашу інтэрнэт-сетку", — цытуе тэкст паслання хакераў РІА "Новости".
Паведамляецца, што ад атакі пацярпелі найперш сайты невялікіх кампаній.
Фота — Fotolia