Аўтамабільнае паліва ў Беларусі зноў таннее на капейку

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі зноў таннее на капейку

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі на запраўках таннее на капейку. Кошты зменяцца 10 траўня, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".

АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1,68 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,78 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі, дызельнае паліва — 1,78 рубля.

Папярэдні раз кошты змяніліся 3 траўня. Тады аўтамабільнае паліва таксама патаннела на капейку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі