Аўторак стаў рэкордна цёплым для Мінска

Аўторак стаў рэкордна цёплым для Мінска

2 лютага ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Мінску былі абноўленыя тэмпературныя рэкорды дня, а таксама паўтораны абсалютны максімум дня для ўсёй краіны. У сталіцы паветра прагрэлася да плюс 7,2 градуса (было 6,2 у 2002 годзе), у Віцебску — да 6,2 (4,1 у 2002 годзе), у Гомелі — да 5,3 (4,7 у 1983 годзе), у Гродне — да 8,8 (8,5 у 2002 годзе), у Магілёве — да 6,2 (4,7 у 2002 годзе).

Цяплей за ўсё было ў Брэсце — 10,5 градуса (10,4 у 2002 годзе). Рэкорд дня для краіны таксама склаў 10,5 градуса (ён быў зафіксаваны ў Высокім 2 лютага 2002 года).

Першы сёлетні тэмпературны рэкорд дня ў Мінску быў пабіты 30 студзеня. У Віцебску за апошнія пяць дзён (29 студзеня — 2 лютага) дзённыя максімумы абнаўляліся чатыры разы.

Як паведамляе БелаПАН, у бліжэйшыя суткі адліга захаваецца, аднак у сувязі з аслабленнем хвалі цяпла новыя рэкорды малаверагодныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі