У сераду ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі

Восень

Восень / t.me/gorodmozyr/

Уначы і раніцай у сераду, 16 кастрычніка, у Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі — да -2. Ападкі магчымыя пераважна ва ўсходняй частцы краіны.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — ад +3 да +5), у дзённыя гадзіны — 7-12 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10).

У чацвер будзе без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі амаль па ўсёй Беларусі — да -4.

У сераду ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі