Хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме абыгралі ЦСКА
"Мінск-Арэна", 15 кастрычніка 2024-га
Хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме абыгралі ЦСКА — 5:4 (1:0, 0:2, 3:2, 1:0). Гэта быў чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Адну з шайбаў закінуў у сваім 1000-м паядынку ў КХЛ дынамавец Вадзім Шыпачоў.
"Дынама" прайгравала з лікам 2:4, але на апошніх хвілінах здолела яго зраўняць і перавесці гульню ў авертайм. Рашаючая шайба на рахунку Сэма Энаса.
17 кастрычніка "зубры" прымаюць "Металург".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.